Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №8 г. Пінска"

 

Галоўная | Адно акно | Аб установе | Навучэнцам | Бацькам | Настаўніцкая | Сэрвісы | Школьнае харчаванне

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Умовы прыёму ў ОУ

Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад'яўленні ёй пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняй заявы можа быць пададзена яе законным прадстаўніком.

У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Для вучняў, якія па медыцынскіх паказаннях часова ці пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Адукацыйны працэс для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома арганізуецца дзяржаўнай установай адукацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) навучэнца або дзяржаўнай установай адукацыі, у якой ён навучаўся да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі дома прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы жыхарства (месцу знаходжання) навучэнца на падставе заявы навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Парадак арганізацыі атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

 

 

 Министерство образования РБ          

 

Паштовы адрас: 225715, г. Пінск, вул. Цэнтральная, 18

Тэлефон: 61-68-05 Факс: 61-68-05

Адрас электроннай пошты: sch8@pinsk.edu.by

Банкаўскія рэквізіты:

Дабрачынны рахунак № BY81 AKBB 3642 0000 0012 9120 0000

Ф-л 121 Беларусбанк код 854

УНП 200299036

Дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 2141711618 ад 19.04.2017г.