РусскийБеларускiEnglish

 

225710 г. Пинск, ул. Центральная 18

Государственное учреждение образования
"Средняя школа №8 г. Пинска"

 

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Святкаванне Дня роднай мовы

22.02.2021

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ АДЗНАЧАЕЦЦА 21 ЛЮТАГА

З легендаў i казак былых пакаленняў,
 
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
 
З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў
 
Ты выткана, дзiўная родная мова.
19 лютага ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня роднай мовы.

Акцыя “Прывітайся па-беларуску – атрымай флаер”

  

Актыўны перапынак “Беларускія гульні”

  

Выстава-агляд “Гучы, гучы, маё роднае слова…”

Экспрэс віктарына“Знаўца беларускай мовы”

Інтэлектуальная гульня “Ліга ведаў”

Беларускае снеданне

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі — беларуская. Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку, напрыклад у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей ёю карыстацца. Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці. Для большасці грамадзян нашай краіны яна не з`яўляецца пастаянным сродкам зносін, а ў выніку звужаецца неабходнае для яе развіцця асяроддзе.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Валодаць замежнымі мовамі сёння неабходна і прэстыжна: англійскай, нямецкай, французскай, кітайскай. А роднай? Калі шчыра, каштоўнасць гэтага скарбу ўсведамляюць нямногія. На жаль. Мову вывучаюць у школе, нядрэнна разумеюць, але мала хто свабодна на ёй гаворыць і ёю карыстаецца. Прычыны гэтага называюць розныя: не хачу, не ўмею, саромеюся, баюся быць незразумелым ці якія іншыя. А можа, варта проста памяняць свае адносіны да мовы, адважыцца і пачаць? Паспрабаваць хаця б на працягу аднаго дня, 21 лютага, гаварыць з калегамі, сябрамі, блізкімі на роднай мове. 

 

 

 

 Министерство образования РБ          

 

Почтовый адрес: 225715, г. Пинск, ул. Центральная, 18

Телефон: 61-68-05

Факс: 61-68-05

Адрес электронной почты: sch8@pinsk.edu.by

Банковские реквизиты:

Благотворительный счет № BY81 AKBB 3642 0000 0012 9120 0000
Ф-л 121 Беларусбанк код 854
УНП 200299036
Государственный регистрационный номер 2141711618 от 19.04.2017г.